Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злотнікаў: Ёсьць 4 прычыны падзеньня рубля


Леанід Злотнікаў
Леанід Злотнікаў

Па выніках таргоў на беларускай валютнай біржы Нацбанк усталяваў на 22 студзеня прыкметна слабейшыя курсы беларускага рубля да асноўных замежных валютаў.

Даляр ЗША цяпер каштуе, паводле Нацбанку, 21 564 рублі, што больш на 1103 рублі (+5,39%) за курс днём раней. Эўра — 23 779 рублёў, альбо плюс 1388 рублёў (+6,2%).

Эканаміст Леанід Злотнікаў назваў зьнешнія і ўнутраныя прычыны дэвальвацыі беларускага рубля:

«Па-першае, падае цана на нафту. Праз сувязь з расейскай эканомікай гэта адбіваецца і на беларускай валюце.

Па-другое, у нас малыя золатавалютныя рэзэрвы. Таму Нацыянальны банк ня можа задавальняць попыт на валюту, таму трэба продаж стрымліваць, падымаючы курс.

Па-трэцяе, пачынаючы з 2012 году мы спажываем больш, чым вырабляем. Да сярэдзіны 2014 году рэальны заробак быў павялічаны ў 1,45 раза, але росту вытворчасьці не было ўвогуле. Гэта значыць, што тэмп росту заробку на 45% перавысіў тэмп росту прадукту, які можна спажываць. Цяпер ідзе „адкат“ назад.

Апошні чыньнік, які ўплывае на рост курсу даляра, — гэта зьнешні доўг. Раней мы бралі крэдыты і за гэты кошт выплочвалі ўзятыя раней. Цяпер мы працягваем выплочваць узятыя раней крэдыты, але амаль не атрымліваем новых. Адсюль і дэвальвацыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG