Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цудоўны край — Сеньненшчына. І ў моўным пляне ўсьцешлівы. Не, родная мова тут не пануе — да гэтага не дайшло, а ўсё ж...

Мова лашчыць вока — назовамі на ўказальніках, цешыць вуха амаль ва ўсіх школах раёну.

Вось, здавалася б, нагода парадавацца за родныя віцебскія абшары. Ды не да радасьці. Бо чым бліжэй да абласнога цэнтру, тым менш эўфарыі, тым навязьлівей плішчыцца ў голаў паралель з выцясьненьнем старабеларускай мовы ў XVI-XVII стст. з гарадоў і мястэчак у вёску ды прышчапленьня ёй таўра непрэстыжнай, сялянскай.

Сёньня палову Віцебску абыдзі — за слова па-беларуску вока не зачэпіцца. Быццам дазваньня чужая дзяржава.

Прыкра, але што тут новага?

Франц Сіўко

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG