Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Рыбацкая крама зрабіла крок да беларускасьці. Фота


Шыльда на рыбацкай краме ў Горадні

Шыльда на рыбацкай краме ў Горадні

Гаспадар крамы Павал Унук кажа, што да беларускасьці прыйшоў праз цікаўнасьць да гісторыі роднага краю.

Павал Унук перакананы, што няма нічога дзіўнага ў беларускамоўным афармленьні яго крамы, паколькі адраджэньне беларускай мовы ў Беларусі, паводле яго, цяпер адбываецца ў самых розных сфэрах нашага жыцьця.

Павал Унук, уладальнік рыбацкай крамы ў Горадні

Павал Унук, уладальнік рыбацкай крамы ў Горадні

— Я сам гарадзенец, скончыў тут школу, мой тата тут нарадзіўся і для мяне цалкам натуральна, каб адраджалася наша мова. Я сам цяпер імкнуся больш чытаць па-беларуску, каб палепшыць сваю беларускую мову.

Унук кажа, што кліенты крамы да беларускіх шыльдаў ставяцца нармалёва і нават многія ў размове зь ім імкнуцца ўжываць беларускія словы.

Стужка зь беларускім арнамэнтам на бачным месцы ў краме

Стужка зь беларускім арнамэнтам на бачным месцы ў краме

— Пераважная большасьць маіх кліентаў — тутэйшыя людзі, яны тут жывуць зь дзяцінства, а таму іх нічога ў гэтым не зьдзіўляе.

Павал Унук кажа, што да беларускасьці прыйшоў праз цікаўнасьць да гісторыі роднага краю. Паводле яго, у школе яшчэ патрэбы ў гэтым не ўзьнікала, а калі пазьней пачаў чытаць гістарычныя кнігі, пачало ўзьнікаць шмат пытаньняў і тады пачаў шукаць на іх адказы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG