Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Улады выціскаюць прадпрымальнікаў на Плошчу», — Шумчанка


Анатоль Шумчанка

Анатоль Шумчанка

Прадпрымальнікі ня хочуць выходзіць на вуліцы, але і ў памяшканьні іх не пускаюць: «Пэрспэктыве» адмовілі ў другой запар залі для прадпрымальніцкага форуму.

Арганізатарам форуму прадпрымальнікаў, што другі раз склікаецца ў сувязі з указам № 222 і пустымі рынкамі, другі раз адмовілі ў залі.

Раней прадпрымальнікам адмовілі ў арэндзе залі Міністэрства эканомікі, хоць арэнда была нават аплачаная. Патлумачылі тым, што з 25 студзеня ў памяшканьні плянуецца правядзеньне калегіяў міністэрстваў «з удзелам першых асобаў». Цяпер адмовілі ў ДК МАЗ — як распавёў Свабодзе старшыня «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка, адмову патлумачылі раптоўнымі вучэньнямі:

«Мне патэлефанавалі ў 8:50 на гарадзкі тэлефон, перапыталі рэквізыты, афармлялі рахунак на аплату 20 мільёнаў 800 тысяч за памяшканьне. Хвілінаў літаральна 10 прайшло — тэлефануе дырэктар і кажа, што расчаруе, «у нас няма магчымасьці вам прадставіць залю, бо тэрмінова ў нас ідуць вайсковыя вучэньні па прадухіленьні тэрактаў, у нас будзе разгорнуты пункт па прыёме асабістага складу». Я спытаў, як доўга гэта будзе, адказалі, што будзе цэлы тыдзень. Спытаў, як так атрымалася — кажуць, прыехалі вайскоўцы, усё тэрмінова зьмянілася.

Мы спыняцца не зьбіраемся, рыхтуем заяву на гэты конт. Маем цяпер намер зьвярнуцца ў недзяржаўную структуру па арэнду залі, хоць у камэрцыйных, канешне, вельмі высокія расцэнкі. Зьвернемся ў міжнародныя структуры — здаецца, нашым калегам зь міжнародных ведамстваў трэба зьвярнуць на гэта ўвагу. Мы захаваем спакой, цьвярозы разьлік, розум. Гэта ў іх там нейкая гістэрыка і паніка.

Цяпер усім відавочна, што ўлады сьвядома хочуць выціснуць прадпрымальнікаў на Плошчу. Дзеля якіх мэтаў і хто гэта робіць — незразумела.

Цяпер усім відавочна, што ўлады сьвядома хочуць выціснуць прадпрымальнікаў на Плошчу. Дзеля якіх мэтаў і хто гэта робіць — незразумела.

Калі разважаць здаровым розумам, гэта ня ўпісваецца ў ніякія межы, дзяржава наадварот мае быць зацікаўленая ў тым, каб людзі прыехалі з усіх рэгіёнаў, прыйшлі ва ўтульную залю, сустрэліся з чыноўнікамі, абмеркавалі... На наш погляд, нехта наўмысна выштурхае людзей на зьдзяйсьненьне неправавых дзеяньняў, і гэты нехта мае паўнамоцтвы ўлады.

Тыя заявы, што нядаўна рабіў Лукашэнка пра дэмакратычную прававую дзяржаву, — дык вось жа прыклад, калі людзі хочуць мірна, цывілізавана, канструктыўна перагаварыць! Гэта агромісты мінус уладзе, асабліва на фоне ўчорашняй сустрэчы спадара Пуціна з малым бізнэсам. Людзі крайне абураныя дзеяньнямі нашай улады.

З кім яны ваююць, з народам? Нічым добрым гэта ня скончыцца

Нам кажуць «на Плошчу не хадзіце», «Майданаў не дапусьцім». Але калі ня можам нават залю знайсьці ў Менску, ці гэта нармальна? Цяпер улады дайшлі да таго, што і гэтага баяцца? Здаецца, улады самі мусяць ляцець наперадзе паравоза і прадстаўляць памяшканьне. З кім яны ваююць, з народам? Нічым добрым гэта ня скончыцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG