Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане агучаць высновы расьсьледаваньня сьмерці Літвіненкі


Аляксандар Літвіненка
Аляксандар Літвіненка

Сёньня брытанскія сьледчыя органы апублікуюць канчатковую вэрсію справаздачы пра расьсьледаваньне сьмерці экс-супрацоўніка ФСБ Расеі Аляксандра Літвіненкі, які памер у Лёндане ў 2006 годзе ад атручэньня радыёактыўным палёніем.

У сераду кіраўнік Фэдэральнай службы Расеі па кантролі за абаротам наркотыкаў Віктар Іваноў абверг здагадкі пра яго магчымую датычнасьць да гібелі Літвіненкі. У гутарцы з карэспандэнтам брытанскай газэты Guardian Іваноў назваў брытанскае расьсьледаваньне палітычнай замовай, а высновы сьледзтва — ілжывымі.

Раней выказвалася меркаваньне, што Літвіненка быў забіты з-за таго, што знайшоў доказы сувязяў блізкіх да расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна чыноўнікаў, у лік якіх уваходзіць Іваноў, з арганізаванай злачыннасьцю.

У красавіку 2015 году Высокі суд Лёндану апублікаваў матэрыялы справы аб забойстве Літвіненкі, у тым ліку дасье на Віктара Іванова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG