Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мустафу Джамілева завочна арыштавалі ў акупаваным Крыме


Мустафа Джамілеў
Мустафа Джамілеў

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў ягоны адвакат Джаміль Тамішаў.

«Сьледчы і пракурор, абгрунтоўваючы сваё хадайніцтва, казалі пра тое, што ў дачыненьні да Мустафы Джамілева заведзеная крымінальная справа па трох артыкулах расейскага Крымінальнага кодэксу, ён хаваецца ад сьледзтва і суду, можа чыніць ціск на сьведак, зьнішчыць доказы, зьяўляецца грамадзянінам іншай дзяржавы, ня мае сталага месца жыхарства на тэрыторыі Крыму», — паведаміў Тамішаў.

Адвакат адзначыў, што ў цяперашні час Джамілеў акупацыйнымі ўладамі Крыма абвешчаны ў фэдэральны вышук.

Акрамя таго, суд задаволіў хадайніцтва сьледчага і завочна абраў у дачыненьні да Джамілева мэру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Раней крымскае ўпраўленьне ФСБ Расеі выклікала на допыт жонку лідэра крымскіх татараў Мустафы Джамілева Сафінар. Позву даслалі з нагоды апораў, паваленых ў Херсонскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG