Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на нафту ўпалі на таргах у Нью-Ёрку да ўзроўню 2003 году


Радовішча нафты ў Каліфорніі

Радовішча нафты ў Каліфорніі

На сусьветных рынках працягваецца безупыннае падзеньне цэнаў на нафту.

У сераду на таргах у Нью-Ёрку было зарэгістравана падзеньне цэнаў на нафту да рэкордна нізкага за амаль трынаццаць гадоў узроўню.

У Нью-Ёрку цана нафты панізілася на 6,7 адсотка да 26 даляраў 55 цэнтаў за барэль. Цана нафты маркі Brent упала на 3,1 адсотка да 27 даляраў 88 цэнтаў за барэль. З пачатку студзеня нафта ў ЗША патаньнела на 28 адсоткаў, апусьціўшыся да ўзроўню траўня 2003 году.

Паводле разьлікаў аналітыкаў інвэстыцыйнага банка JP Morgan, здароўе сусьветнай эканомікі, у цэлым, добрае, і попыт на паліва ня падае. Прычына адкату цэнаў заключаецца ў залішняй прапанове нафты, паколькі аб’ём здабычы мала скараціўся з канца 2014 году, калі намецілася тэндэнцыя да спаду цэнаў.

Разам з нафтай абвальваюцца і біржавыя каціроўкі. На нью-ёркскай фондавай біржы індэкс Standard and Poor’s 500 у сераду зьнізіўся да ўзроўню двухгадовай даўніны. Адчувальна патаньнелі акцыі энэргетычных кампаніяў і банкаў, якія давалі вялікія крэдыты прадпрыемствам энэргетычнага сэктару. Ад таннай нафты грунтоўна выйграюць аўтамабілісты і фірмы — буйныя спажыўцы паліва, у прыватнасьці, авіятранспартныя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG