Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 студзеня: дзень памяці Яўгена Шатохіна


Яўген Шатохін, Пінск, верасень 2011

Яўген Шатохін, Пінск, верасень 2011

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск — Адкрыцьцё выставы Ўлады Белавусавай-Кірыенкі «Нюансы падарожжаў» (вул. Герцэна, 2А, пачатак а 18-ай).

У гісторыі:

1793 — Вялікая француская рэвалюцыя: паводле пастановы суду пакараны сьмерцю былы кароль Людовік XVI

1939 — адкрыцьцё Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, сёньня Дзяржаўны мастацкі музэй.

1954 — у ЗША спушчаная на ваду першая ў сьвеце атамная падводная лодка «Наўтылус».

1965 — у Менску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў.

2011 — інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

У памяці:

1818 — нарадзіўся Адам Кіркор, літоўскі і беларускі археоляг і выдавец

1905 — нарадзіўся Крысьціян Дыёр, францускі куцюр’е.

1924 — памёр Уладзімер Ленін, лідэр расейскай рэвалюцыі, першы кіраўнік Савецкай дзяржавы.

1938 — памёр ў ГУЛАГу беларускі паэт Янка Туміловіч.

1950 — памёр Джордж Оруэл, ангельскі пісьменьнік і журналіст, аўтар сусьветна вядомых антыўтопій «Фэрма» і «1984».

1953 — нарадзіўся Пол Ален, заснавальнік Microsoft

1978 — памёр Алесь Салавей, беларускі паэт.

2012 — памёр Яўген Шатохін, беларускі мастак і палітычны дзяяч.

Цытата:

Жанчыны найбольш прывабныя ва ўзросьце ад трыццаці пяці да сарака. А паколькі нямногія жанчыны выходзяць з саракагадовага ўзросту, пік прывабнасьці можа цягнуцца вечна.

Крысьціян Дыёр

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG