Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Левада-цэнтар»: большасьць расейцаў баіцца паездак за мяжу


Анталія. 5.12.2015

Анталія. 5.12.2015

Адмову ад замежных паездак лічаць мэтазгоднай больш як 70% жыхароў Расейскай Фэдэрацыі.

65% грамадзян Расеі за апошнія пяць гадоў наогул не выяжджалі ў далёкае замежжа. Зь іх чвэрць лічаць, што адмовіцца ад паездак за мяжу «даўно трэба», яшчэ 45% прытрымліваюцца думкі, што ад такіх паездак варта адмовіцца часова.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы расейскай сацыялягічнай службы «Левада-цэнтар».

Усяго 7% апытаных лічаць, што адмаўляцца ад паездак у далёкае замежжа ня варта, паколькі ўзровень пагрозы ў цяперашні час там такі ж, як і раней. Яшчэ менш — 3%, лічаць, што з-за панікі з нагоды бясьпекі ня варта адмаўляцца ад паездак за мяжу.

Апытаньне праводзілася ў сьнежні 2015 году сярод 1600 жыхароў Расеі ў 137 населеных пунктах краіны.

Турыстычны бізнэс у Расеі сур’ёзна пацярпеў у мінулым годзе спачатку пасьля катастрофы расейскага самалёта над Сінаем, а потым, калі турэцкія ВПС зьбілі расейскі вайсковы самалёт.

Па ацэнцы экспэртаў, падзеньне продажаў замежных тураў дасягнула 70% у параўнаньні з 2014 годам.

XS
SM
MD
LG