Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль Клуні гатовая заняцца справай Хадзіджы Ісмаілавай ў Эўрапейскім судзе правоў чалавека


Зьлева – Хадзіджа Ісмаілава, справа – Амаль Клуні.
Зьлева – Хадзіджа Ісмаілава, справа – Амаль Клуні.

Хадзіджа Ісмаілава, якая супрацоўнічала з Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа, і яе адвакат заявілі, што разглядаюць прапанову Амаль Клуні.

Адвакат, якая спэцыялізуецца на пытаньнях абароны правоў чалавека, Амаль Клуні, жонка галівудзкага актора Джорджа Клуні, правяла некалькі гучных спраў у апошнія гады ў такіх краінах, як Эгіпет, Армэнія і Мальдывы, абараняючы людзей, арыштаваных па абвінавачваньнях, якія разглядаліся праваабаронцамі як палітычна матываваныя.

Ісмаілава была асуджаная ў верасьні 2015 году да сямі з паловай гадоў турмы па абвінавачваньнях, якія лічацца сфабрыкаванымі. Гэты прысуд ацэнены праваабаронцамі як помства Ісмаілавай за даклады, прысьвечаныя бізнэс-дзейнасьці членаў сям’і прэзыдэнта Азэрбайджана Ільхама Аліева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG