Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі захаваецца абмежаваньне аўтаноміі ўнівэрсытэтаў, — дасьледаваньне


Прынятыя ў Беларусі заканадаўчыя папраўкі прадугледжваюць далейшае абмежаваньне інстытуцыйнай аўтаноміі ўнівэрсытэтаў.

Пра гэта гаворыцца ў аглядзе нацыянальных справаздач «Маніторынг грамадзкага ўдзелу ў кіраваньні вышэйшай адукацыяй у краінах Усходняга партнэрства (Украіна, Беларусь, Малдова)». Агляд быў прадстаўлены Грамадзкім Балёнскім камітэтам.

Прафэсар Рымантас Жэлвіс падрыхтаваў параўнальны аналіз удзелу грамадзкасьці ў кіраваньні вышэйшай адукацыяй у трох краінах — Беларусі, Украіне і Малдове.

«Справаздача па Беларусі адлюстроўвае даволі пэсымістычны прагноз адносна пэрспэктываў грамадзкага ўдзелу ў кіраваньні вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Абодва бакі — дзяржава і грамадзкасьць, як здаецца, не гатовыя да такога ўдзелу. Дзяржава дэманструе татальны недавер да любых праяваў грамадзкай актыўнасьці, у той час як студэнты, працадаўцы і іншыя зацікаўленыя бакі, як здаецца, не праяўляюць актыўнай цікавасьці да большага ўцягненьня ў кіраваньне ВНУ.

Карацей кажучы, Беларусі трэба прайсьці яшчэ доўгі шлях для таго, каб сыстэма кіраваньня ўнівэрсытэтамі прыйшла ў адпаведнасьць з прынцыпамі інстытуцыйнай аўтаноміі, прынятымі ў Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі», — гаворыць літоўскі прафэсар у сваім дакладзе. Ён таксама адзначае, што справаздача па Беларусі ня ўтрымлівае ніякіх прапановаў або рэкамэндацыяў.

XS
SM
MD
LG