Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амаль 10 тысяч расейцаў патрабуюць адстаўкі Рамзана Кадырава


Рамзан Кадыраў

Рамзан Кадыраў

Заяву ўжо падпісалі многія праваабаронцы, палітыкі, пісьменьнікі і навукоўцы.

Расейцы выказваюць незадаволенасьць заявамі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Адкрыты ліст на момант публікацыі падпісалі больш за 9400 чалавек, у іх ліку праваабаронцы, пісьменьнікі, палітыкі, навукоўцы, журналісты і іншыя.

У лісьце згадваюцца публічныя заклікі Кадырава ставіцца да пазасыстэмнай апазыцыі як да «ворагаў народу і здраднікаў» ды судзіць іх «па ўсёй строгасьці за іхнюю падрыўную дзейнасьць». Кадыраў, нагадваюць у лісьце, патрануе рух «Антымайдан» і мае пры сабе «тысячы ўзброеных сілавікоў».

Аўтары ліста нагадваюць, што ў Расеі гарантуецца права на свабоду мірнай грамадзкай і палітычнай дзейнасьці як базавае права чалавека. Факт пагрозаў ад Кадырава называецца недапушчальным «ня толькі ў маральным, але і ў прававым сэньсе». Нагадваецца, што заканадаўчымі актамі СССР і Расеі рэабілітаваныя мільёны людзей, ілжыва абвінавачаных у тым, што былі «ворагамі народу».

Згадваецца, што Кадыраў неаднаразова дэманстраваў поўную зьнявагу да законаў Расеі, што ў падкантрольнай яму Чачні караецца любая крытыка, у тым ліку з ужываньнем фізычнага гвалту, а фэдэральныя структуры фактычна пазбаўленыя магчымасьці расьсьледаваць злачынствы, у якіх падазраюцца кадыраўскія сілавікі. У ліку такіх злачынстваў называецца і забойства палітыка Барыса Нямцова.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG