Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Давосе сёньня адкрываецца Сусьветны эканамічны форум


Галоўныя тэмы ў гэтым годзе — чацьвёртая прамысловая рэвалюцыя, гуманітарныя праблемы і ўцекачы.

У Давосе (Швайцарыя) сёньня адкрываецца Сусьветны эканамічны форум. Як распавёў агенцтву Reuters дырэктар форуму Філіп Росьлер, галоўнымі тэмамі ў гэтым годзе будуць — чацьвёртая прамысловая рэвалюцыя, якая азначае злучэньне клясычнай прамысловасьці зь лічбавымі тэхналёгіямі, шляхі вырашэньня неадкладных гуманітарных праблемаў, у тым ліку аказаньне дапамогі ўцекачам і прычыны масавага зыходу мігрантаў.

Сусьветны эканамічны форум — швайцарская няўрадавая арганізацыя, якая аб’ядноўвае каля тысячы кампаніяў і арганізацыяў з розных краінаў сьвету і штогод праводзіць сустрэчы, на якіх вядучыя кіраўнікі бізнэсу, палітыкі, грамадзкія дзеячы абмяркоўваюць вострыя сусьветныя праблемы.

XS
SM
MD
LG