Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшло шэсьце ў памяць пра забітых адваката і журналістку


У Маскве прайшло антыфашысцкае шэсьце ў памяць пра адваката Станіслава Маркелава і журналістку Анастасію Бабураву, забітых радыкальнымі нацыяналістамі 7 гадоў таму.

Прайшоўшы ад Навапушкінскага сквэра да Прачысьценкі, удзельнікі ўсклалі кветкі да месца забойства.

«19 студзеня стала днём памяці ўсіх загінулых у Расеі ад рук сучасных расістаў і нацыстаў... Нашых сяброў і таварышаў забілі рускія нацысты, якіх у Расеі быць наогул не павінна, асабліва калі ўлічваць, колькі людзей загінула ў былым СССР ад рук нямецкіх нацыстаў», — гаворыцца на старонцы арганізатара акцыі «Камітэта 19 студзеня» ў Фэйсбуку.

Шэсьце, у якім — паводле дадзеных паліцыі — прынялі ўдзел каля 400 чалавек, было санкцыянаванае ўладамі і прайшло без здарэньняў.

У забойстве Маркелава і Бабуравай суд прызнаў вінаватымі радыкальных нацыяналістаў Мікіту Ціханава, Яўгенію Хасіс і Ільлю Гарачава. Хасіс прыгаварылі да 18 гадоў пазбаўленьня волі, Ціханаў і Гарачаў атрымалі пажыцьцёвыя тэрміны.

Адвакат Станіслаў Маркелаў вёў справы, зьвязаныя з парушэньнем правоў чалавека супрацоўнікамі сілавых структураў у Чачні, а таксама абараняў антыфашыстаў. Журналістка Анастасія Бабурава займалася нефармальнымі моладзевымі рухамі, у тым ліку нэанацысцкімі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG