Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў і Кэры абмяркуюць Сырыю, Украіну, Іран і КНДР


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры (зьлева) і кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры (зьлева) і кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў

25 студзеня ў Жэнэве пачынаюцца міжсырыйскія мірныя перамовы.

Сёньня ў Цюрыху сустракаюцца кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры. Бакі абмяркуюць сытуацыю ў Сырыі, ва Ўкраіне, у Іране і на Карэйскім паўвостраве.

Як паведаміў ТАСС намесьнік міністра замежных спраў РФ Міхаіл Багданаў, Лаўроў і Кэры разгледзяць таксама пытаньні двухбаковых адносінаў Расеі і ЗША.

Асноўная ўвага прыкаваная да Сырыі, паколькі 25 студзеня ў Жэнэве пачынаюцца міжсырыйскія мірныя перамовы.

Гэта прадугледжана рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН, згодна зь якой на працягу шасьці месяцаў пасьля пачатку перамоваў у Сырыі павінен быць сфармаваны пераходны ўрад і распачатая распрацоўка новай канстытуцыі, у адпаведнасьці зь якой не пазьней, чым праз 18 месяцаў, пройдуць «свабодныя і справядлівыя выбары». Дакумэнт таксама прадугледжвае ўвядзеньне рэжыму спыненьня агню адразу пасьля таго, як сырыйскі ўрад і апазыцыя пачнуць працэс палітычных пераўтварэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG