Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туск: Эўразьвяз мае ня больш за два месяцы, каб уратаваць Шэнген


Эўропа мае ня больш за 2 месяцы, каб узяць пад кантроль міграцыйны крызіс, альбо адбудзецца крах Шэнгенскага пагадненьня аб свабодным перасоўваньні па тэрыторыі Зьвязу.

Пра гэта заявіў сёньня, выступаючы ў Эўрапарлямэнце, прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Дональд Туск. Пра гэта паведамляе Reuters.

Ён таксама заявіў, што ЭЗ праваліцца як «палітычны праект», калі Зьвяз ня зможа ажыцьцяўляць належны кантроль над сваімі зьнешнімі межамі.

Эўразьвяз цяпер перажывае самы вялікі выклік міграцыі з часу завяршэньня Другой сусьветнай вайны, у краіны ЭЗ летась прыехала больш за мільён уцекачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG