Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спыненьне рээкспарту польскіх яблыкаў празь Беларусь ударыла па польскіх садаводах


Пра гэта паведаміў ​Міраслаў Малішэўскі, прэзыдэнт Асацыяцыі польскага садаводзтва, у інтэрвію Польскаму радыё.

Летась ураджай яблыкаў у Польшчы быў хаця і не рэкордны, але добры – каля 3.5 мільёнаў тонаў. Аднак з 1 жніўня 2014 году дзейнічае расейскае эмбарга на пастаўкі харчаваньня з краінаў Эўразьвязу.

Паводле Міраслава Малішэўскага летась Беларусь, Сэрбія, Макэдонія і Турэччына прадалі вялікую колькасьць яблыкаў, купляючы польскія яблыкі для ўласных патрэбаў. Аднак з 1 студзеня сёлета з прычыны канфлікту паміж Анкарой і Масквой і расейскіх санкцыяў адносна Турэччыны турэцкі яблычны экспарт у Расею спыніўся. Міраслаў Малішэўскі адзначыў, што цяпер і Беларусь, і Сэрбія сутыкаюцца з праблемамі з экспарту яблыкаў у РФ. Хаця на гэтыя краіны і не распаўсюджваецца расейскае эмбарга, іх прадажы яблыкаў Расеі сталі даволі нязначнымі.

Паводле Малішэўскага, польскія садаводы стаяць перад дылемай – альбо аддаваць яблыкі бясплатна дабрачынным арганізацыям, альбо прадаваць на экспарт па значна больш нізкіх цэнах.

XS
SM
MD
LG