Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: У Іраку «Ісламская дзяржава» трымае ў палоне 3500 рабоў


Паводле справаздачы ААН, у Іраку за пэрыяд са студзеня 2014 году па канец кастрычніка мінулага году ахвярамі гвалту сталі прынамсі 18 тысяч 800 цывільных жыхароў.

Больш за 36 тысяч чалавек былі параненыя. За той жа пэрыяд 3 мільёны 200 тысячаў іракцаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы, стаўшы ўнутранымі перасяленцамі. Баевікі радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ўтрымліваюць каля трох з паловай тысяч жанчын і дзяцей, зь якімі абыходзяцца як з рабамі.

Пра гэта сьведчаць новыя дадзеныя ААН, якія сабралі экспэрты ірацкай місіі арганізацыі і офісу кіраўніка ведамства ААН па правах чалавека Зэйда аль-Раад Хусэйна.

Аўтары дакладу абапіраюцца на зьвесткі, атрыманыя ад саміх пацярпелых, ад сьведкаў забойстваў і катаваньняў. Пры гэтым у ААН адзначаюць, што рэальная колькасьць загінулых, параненых, уцекачоў можа быць нашмат вышэйшая. Напрыклад, большую частку правінцыі Анбар кантралююць чальцы «Ісламскай дзяржавы», таму дадзеныя адтуль ня могуць лічыцца цалкам адэкватнымі сытуацыі.

На групоўку «Ісламская дзяржава» ў ААН ускладаюць адказнасьць за сыстэматычны і масавы гвалт у Іраку. Пры гэтым злачынствы ў дачыненьні да цывільных іракцаў адбываюцца таксама з боку службоўцаў урадавых войскаў, байцоў праўладных фармаваньняў, уключаючы чальцоў курдзкага апалчэньня.

XS
SM
MD
LG