Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 студзеня. Дзень нараджэньня Браніслава Тарашкевіча


Падзеі і даты гэтага дня.

Афіша:

Менск, чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне.

Менск, кампанія «Будзьма беларусамі» і Саюз беларускіх пісьменьнікаў запрашаюць на прэзэнтацыю кнігі Міхаіла Валодзіна «Наш Стары добры Бабілён. Прагулка па горадзе ў менскіх гісторыйках». Зараз «Наш стары добры Бабілён» загучаў па-беларуску і па-нямецку.
У прэзэнтацыі возьмуць удзел музыкі Віктар Шалкевіч і Зьміцер Вайцюшкевіч, мастакі Сяргей Стальмашонак і Ўладзімер Цэслер, знаўцы менскай Сяргей Харэўскі, Вадзім Зелянкоў і Зьміцер Падбярэзскі. Месца правядзеньня — Менская абласная бібліятэка імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4). Пачатак у 18 гадзінаў.

Давос, Швэйцарыя, пачатак Сусьветнага эканамічнага форуму.

Цюрых, Швайцарыя, перамовы паміж кіраўнікамі зьнешнепалітычных ведамстваў ЗША і Расеі Джонам Кэры і Сяргеем Лаўровым.

У гісторыі

1433 — першая летапісная ўзгадка пра Талачын.

1919 — адкрыты Беларускі абласны музэй (з 1923 году — Беларускі дзяржаўны музэй)

1960 — у Беларусі скасаваная Маладэчанская вобласьць і ўсталяваны той абласны падзел, што існуе да сёньня.

1990 — увод савецкіх войскаў у сталіцу Азэрбайджану Баку (Чорны студзень)

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

2005 — у Калінінградзе адкрылі помнік Францішку Скарыну.

У гэты дзень нарадзіліся:

1892 — Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітычны дзяяч.

1892 — Рыгор Шырма, зьбіральнік і прапагандыст беларускай народнай песьні .

1907 — Iван Лушчыцкi, беларускі філёзаф.

1913 — Ларыса Алексютовіч, танцорка, балетмайстар, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусi.

1920 — Фэдэрыка Фэліні, італьянскі сцэнарыст і кінарэжысэр

Цытата:

Без дэмакратызацыі культуры свабоды палітычныя — адна мёртвая літара.

Браніслаў Тарашкевіч

XS
SM
MD
LG