Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ёсьць тры фактары, чаму так званая саюзная дзяржава Беларусі і Расеі дагэтуль ня стала суб’ектам міжнароднага права, — экспэрт


Пасяджэньне Вышэйшага дзяржаўнага савету так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, верагодна, адбудзецца ў першым квартале ў Менску. Такую прапанову Аляксандар Лукашэнка зрабіў сакратару гэтага міжнароднага ўтварэньня Рыгору Рапоту падчас іх сустрэчы ў Менску. Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка заявіў суразмоўцу, што для Беларусі гэта будзе важным:

«Думаю, што, напэўна, можна было б і ў Менску заплянаваць правядзеньне Вышэйшага дзяржсавету, таму што і вышэйшыя службовыя асобы Расеі даўно ўжо не былі ў Менску. Для Менску, для Беларусі гэта будзе важна».

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі з гэтай нагоды распавёў Свабодзе:

Раман Якаўлеўскі

Раман Якаўлеўскі

«Наколькі памятаецца, пасяджэньне Вышэйшага дзяржсавету плянавалася правесьці яшчэ напрыканцы мінулага году. І далёка ня ўсе могуць адразу ўспомніць, калі такое пасяджэньне было апошні раз. Становіцца ўсё больш відавочным, што ў такім выглядзе гэты праект зь нязьменным старшынём Вышэйшага дзяржсавету Лукашэнкам для Пуціна ўжо можа быць не цікавы.

Не дапамаглі выклікаць цікавасьць і мерапрыемствы па прапагандзе гэтага праекту з удзелам дзяржсакратара Рапоты ў Вільні ў будынку амбасады Расеі. А таксама і ў сталіцах яшчэ некалькіх краін Эўразьвязу — зноў жа на тэрыторыі расейскіх дыпмісіяў.

Па сутнасьці, гэтая віртуальная дзяржава так і ня стала суб’ектам міжнароднага права. І таму ёсьць тры пацьверджаньні.

Першае — не існуе так званай саюзнай візы. Няма ні агульнай Канстытуцыі, ні агульных інстытуцыяў, якія б прызнаваліся на міжнародным роўні. Яна што, прадстаўленая ў ААН?

Другое — няма адзінай валюты.

І трэцяе — няма адзінага грамадзянства».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG