Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра тое, што Twitter не працуе па ўсім сьвеце, нейкім чынам твітнула афіцыйная тэхпадтрымка.

Адна з самых папулярных сацсетак у сьвеце, сэрвіс мікраблогаў Twitter аказаўся недасяжным па ўсім сьвеце ад 11 гадзіны раніцы па беларускім часе. Праверыць актуальны статус дзеяздольнасьці Twitter і іншых сэрвісаў дазваляе, напрыклад, рэсурс Down For Everyone Or Just Me.

Хоць увайсьці ў Twitter немагчыма ні з мабільнай, ні з настольнай вэрсіі, нейкім чынам афіцыйная тэхпадтрымка паведаміла пра недасяжнасьць сэрвісу ў твітэры @support, перадае The Guardian:

«Некаторыя карыстальнікі ў цяперашні час маюць праблемы з доступам да Twitter. Мы ведаем пра гэтую праблему і працуем над рашэньнем», — пішуць у твіце, які пакуль немагчыма праглядзець. У статус-блогу Twitter на Tumblr паведамляецца пра тое самае.

Twitter раней меў глябальныя, але не настолькі маштабныя праблемы з доступам цягам некалькіх апошніх дзён, многія карыстальнікі бачылі паведамленьне пра перагрузку сэрвэраў («fail whale»). Маштабныя непаладкі здараюцца ў Twitter нячаста, хоць сэрвіс бывае лякальна недасяжным пры перагрузках. Сыстэму абароны ад глябальнай недасяжнасьці сэрвіс, верагодна, распрацаваў пасьля таго, як у 2008 годзе Twitter «паклаўся» пад напорам паведамленьняў падчас прэзэнтацыі Apple.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG