Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рамзан Кадыраў: апазыцыя — «шакалы», «ворагі» і «прыдуркаваты зброд»


Рамзан Кадыраў

Рамзан Кадыраў

Кадыраў падкрэсьліў, што мае на ўвазе тых, хто «зьехаў з Расеі і адтуль палівае брудам і паклёпнічае».

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў апублікаваў у газэце «Известия» артыкул, у якой заклікаў «ня зьлітавацца» над тымі, хто, на яго думку, «супрацьпастаўляе сябе Расеі» — прыхільнікамі апазыцыі і праціўнікамі прэзыдэнта Пуціна і самога Кадырава.

Кадыраў пацьвердзіў свае нядаўнія выказваньні пра расейскіх апазыцыянэраў як пра «ворагаў народа» — назваўшы іх у артыкуле ў «Известиях» «шакаламі, якія мараць аб разбурэньні нашай дзяржавы», «купкай гнюсных лібэралаў», «сабакамі», «мёртвымі маральна людзьмі, якія прадалі свае душы заходнім д’яблам» і «прыдуркаватым збродам». Пры гэтым канкрэтных прозьвішчаў Кадыраў не назваў, адзначыўшы, што гаворка ідзе пра «тых, хто зьехаў з Расеі і з-за мяжы, атрымліваючы падачкі ад урадаў заходніх краінаў, паліваюць брудам і паклёпнічаюць на нашу краіну».

«Так званая пазасыстэмная апазыцыя стала нахабнай да такой ступені, што выкарыстоўвае фэдэральныя СМІ для прасоўваньня сваіх ідэяў па разбурэньні расейскай дзяржавы. „Эхо Москвы“, „Дождь“, РБК і іншыя з задавальненьнем трансьлююць іх фальшывыя, крывадушныя заявы», — піша Кадыраў. Артыкул кіраўніка Чачні названы «Шакалы будуць пакараныя паводле закону Расейскай Фэдэрацыі».

Раней Кадыраў у сваім Інстаграме напісаў, што апазыцыянэры нібыта «пагражаюць Расеі», езьдзяць у ЗША і Эўропу, «падказваюць, якія ўвесьці санкцыі, каб падарваць эканоміку, бясьпеку, стабільнасьць Расеі». Кадыраў таксама выказаў зьдзіўленьне з нагоды крытыкі, зь якой выступіла на яго адрас упаўнаважаны па правах чалавека ў Расеі Эла Памфілава.

12 студзеня Рамзан Кадыраў назваў прадстаўнікоў расейскай пазасыстэмнай апазыцыі «здраднікамі» і «ворагамі народа», якіх «трэба судзіць па ўсёй строгасьці». Эла Памфілава назвала яго словы шкоднымі і бязглуздымі.

У пятніцу расейскія праваабаронцы і грамадзкія дзеячы разьмясьцілі на сайце «Кангрэсу інтэлігенцыі» адкрыты ліст з патрабаваньнем адстаўкі Кадырава за яго неаднаразовае грэбаваньне законамі Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG