Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр гітарыст «Eagles» і аўтар гіту «Hotel California» Глен Фрэй


Памёр на 67-м годзе жыцьця ў Нью-Ёрку ад ўскладненьняў, зьвязаных з рэўматоідным артрытам, калітам і пнэўманіяй — паведамляе BBC.

«Словы ня могуць апісаць ні нашу скруху, ні любоз і павагу да ўсяго, што ён даў нам», — кажа яго сям’я і ўдзельнікі гурта.

Eagles быў адным з самых пасьпяховых гуртоў 1970-х гадоў, зь некалькімі гітамі, у тым ліку «Hotel California», суаўтарам якога разам са сьпяваком Донам Хэнлі зьяўляўся Фрэй.

У складзе гурта Eagles у 1998 году музыка прыняты ў Залю славы рок-н-ролу, піша Новы Час.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG