Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 студзеня: сьвята Вадохрышча, дзень нараджэньня Эдгара По і Сяргея Міхалка


Belarus - Orthodox Baptism in Homel, 19Jan2015

Belarus - Orthodox Baptism in Homel, 19Jan2015

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менская гарадзкая арганізацыя таварыства ўратаваньня на водах арганізуе вадохрышчанскія купелі на вадаёмах ў сталіцы і прымесьцях — на Камсамольскім возеры, на Вячы, на Менскім моры, на Пцічы, на вадасховішчах Крыніца і Дразды. Каля ўсіх пералічаных купеляў будуць дзяжурыць ратавальнікі і мэдыкі. Акунуцца ў палонку можна будзе да 22 гадзінаў.

Менск, кнігарня «Галіяфы» (Старавіленская, 6). Прэзэнтацыя кнігі прозы пісьменьніка Зьмітра Падбярэскага. У імпрэзе разам з аўтарам возьмуць удзел пісьменьнікі Адам Глобус і Міхаіл Валодзін, крытыкі Ганна Кісьліцына і Вячаслаў Ракіцкі. Пачатак у 19 гадзінаў.

Кіеў, спэцыяльныя пасланьнікі фэдэральнага канцлера Нямеччыны Крыстаф Хойсген і прэзыдэнта Францыі Жак Адзібэр правядуць перамовы з кіраўніцтвам Украіны.

У гісторыі

1518 — Францішак Скарына выдаў у Празе кнігу «Прамудрасьць боская».

1903 — абвешчана аб правядзеньні першай у сьвеце гонкі на роварах «Тур дэ Франс».

1911 — заснаваная Менская гарадзкая бібліятэка.

1963 — адбыўся першы выступ гурту «The Beatles» на тэлебачаньні.

1966 — Індзіра Гандзі стала трэцім прэм’ер-міністрам Індыі.

1970 — запуск першага тралейбуса ў Магілёве.

У гэты дзень нарадзіліся:

1809 — Эдгар Алан По, амэрыканскі пісьменьнік

1839 — Поль Сэзан, францускі мастак

1931 — Натальля Паплаўская, беларуская мастачка.

1947 — Лешак Бальцаровіч, польскі палітык і эканаміст, аўтар радыкальных эканамічных рэформаў у посткамуністычнай Польшчы.

1972 — Сяргей Міхалок, беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў, актор, да 2014 году вакаліст і галоўны ідэоляг беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі». Зь верасьня 2014 году — вакаліст гурту Brutto.

У гэты дзень памерлі:

1656 — Казімір Леў Сапега, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч Вялікага княства Літоўскага

1862 — Міхал Без-Карніловіч, вайсковы тапограф і статыстык, аўтар кнігі «Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя мясьціны ў Беларусі».

1944 — Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзеяч.

1969 — Ян Палах, чэшскі студэнт, учыніў самаспаленьне на знак пратэсту супраць ваеннай інтэрвэнцыі Савецкага Саюзу ў Чэхаславаччыну.

2001 — Ян Пятроўскі, беларускі пратэстанцкі дзеяч, публіцыст, перакладнік на беларускую мову Плятона, Марка Аўрэлія, першы перакладнік на беларускую мову «Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека».

2013 — загінуў Юры Гумянюк, беларускі паэт, празаік, журналіст.

Цытата:

Дурань даказвае, што ён не дурань, а разумны і так гэта ведае.

Сяргей Міхалок

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG