Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі «Хоўм Крэдыт Банк» закрывае больш за палову аддзелаў


Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце банка.

Паводле банка, рэарганізацыя выклікана «зьменай мадэлі бізнэсу і актыўным разьвіцьцём дыстанцыйнага абслугоўваньня кліентаў», а таксама «аптымізацыяй выдаткаў на вядзеньне бізнэсу».

На сайце паведамляецца пра закрыцьцё чарговых 10 аддзелаў «Хоўм Крэдыт Банк», якія знаходзяцца ў Лідзе, Воршы, Барысаве і іншых гарадах. Заплянаванае закрыцьцё расьцягнецца на ўвесь люты. Яшчэ дзевяць аддзелаў банка спыняюць працу 29 студзеня.

У банка застануцца толькі 14 аддзелаў — у Менску, усіх абласных цэнтрах, а таксама ў Баранавічах і Наваполацку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG