Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія СМІ атрымалі 36 папярэджаньняў за год


Міністар інфармацыі Лілія Ананіч і старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец

Міністар інфармацыі Лілія Ананіч і старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец

Міністэрства інфармацыі ў адказе на зварот прадстаўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў паведаміла, што летась вынесла 36 папярэджаньняў беларускім СМІ.

Аднак улады не прыпынялі выхад выданьняў.

Таксама ў 2015 годзе было прынята 41 рашэньне пра абмежаваньне доступу да інфармацыйных рэсурсаў, разьмешчаных у інтэрнэце.

Летась як мінімум 8 СМІ атрымалі ад міністэрства папярэджаньні за выкарыстаньне скарачэньняў «РБ» і «Мінінфармацыі» ў сваіх выходных дадзеных, паведамляе прэс-служба БАЖ.

XS
SM
MD
LG