Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі мастак намаляваў у турме пародыю на «Амэрыканскую готыку»


«Амэрыканская готыка» (па-ангельску. American Gothic) — карціна амэрыканскага мастака Гранта Вуда, створаная ў 1930 годзе. Гэта адзін з самых вядомых вобразаў у амэрыканскім мастацтве XX стагодзьдзя.

На карціне намаляваны фэрмэр з дачкой на фоне дома. У правай руцэ ў фэрмэра вілы, якія ён трымае ў моцна сьціснутым кулаку так, як трымаюць зброю. Лічылася, што карціна ўяўляе сабой сатыру на сельскае жыцьцё маленькіх амерыканскіх мястэчкаў.

Малады беларускі мастак Дзьмітры Новікаў, які адбывае зьняволеньне ў адной зь беларускіх турмаў, апублікаваў сваю вэрсію «Амэрыканскай готыкі», дзе галоўныя героі адзетыя ў вышыванкі, з рыдлёўкай і бутэлькай.

Пазнаёміцца зь іншымі працамі мастака можна на яго старонцы ў вКонтакте.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG