Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вы памятаеце, што тэрмін «альгебра» паходзіць з арабскай мовы, што пачынальнікамі альгебры былі матэматыкі Бліжняга Ўсходу, такія як аль-Харэзмі і Амар Хаям, а ад імені першага ўтворана слова «альгарытм»? Ведаеце, што лібчы, якія ёсьць альфабэтам усіх сучасных тэхналёгіяў, прыйшлі да нас зь Індыі праз арабскі сьвет? Што бяз гэтага не было б у нас тэлебачаньня, інтэрнэту, і ў космас невядома калі б хто зьлётаў.

Веды і ідэі вандруюць па сьвеце, нараджаючыся тут і там. Глупства думаць пра сваю веліч з прычыны прыналежнасьці да нацыі ці расы і адмаўляць у годнасьці іншым нацыям і расам. Ну, напрыклад, арабам... Розум і талент аніяк не зьвязаныя ані з этнічным паходжаньнем, ані з тым, жанчына вы ці мужчына. Але тое, ці зможаце вы разьвіць і праявіць свае розум і таленты, залежыць ад таго, у які час, у якой сыстэме каардынат вам давялося нарадзіцца, атрымаць выхаваньне і жыць.

Людзі нашмат ахвотней пакладуць у сваю кішэню новы айфон, чым, напрыклад, адмовяцца ад ксэнафобіі, расізму, гамафобіі, мізагініі.

Я часта думаю пра тое, што тэхналягічна чалавецтва разьвіваецца, на жаль, хутчэй, чым сацыяльна. Абмен тэхналёгіямі ідзе шпарчэй, чым дасягненьнямі ў сыстэме чалавечых адносінаў. Людзі нашмат ахвотней пакладуць у сваю кішэню новы айфон, чым, напрыклад, адмовяцца ад ксэнафобіі, расізму, гамафобіі, мізагініі. Стывен Хокінг кажа, што галоўны недахоп, які ён бачыць у чалавецтве — гэта агрэсія, колісь, у пячорныя часы, неабходная для выжываньня, але цяпер здольная зьнішчыць чалавецтва.

Калі я чытаю водгукі беларускіх грамадзян і грамадзянак пра дамаганьні да жанчын у Нямеччыне пад Новы год, у большасьці сваёй я бачу ксэнафобскія выказваньні, якія напіраюць на нацыянальнае паходжаньне гвалтаўнікоў і іх веравызнаньне. Спагада да жанчын у такіх выпадках, на жаль, выступае толькі прыкрыцьцём, нашае грамадзтва вельмі мізагіннае.

Вельмі многія камэнтатары і камэнтатаркі апраўдваюць мужчынскае «прыроднае права» на агрэсію.

Пачытайце камэнтары пад артыкуламі на беларускіх рэсурсах пра гвалт у дачыненьні да жанчын у Беларусі. Вельмі многія камэнтатары і камэнтатаркі апраўдваюць мужчынскае «прыроднае права» на агрэсію, няздольнасьць стрымацца, калі іх «давялі» альбо імі авалодала сэксуальнае жаданьне. У тым, што над імі ўчынілі гвалт, вінавацяць саміх жанчын. І можаце праштудзіраваць усе старонкі з камэнтарамі ― нацыянальная прыналежнасьць гвалтаўнікоў не бярэцца ў разьлік.
Вось, напрыклад, камэнтары да артыкулу пра гвалт у сем’ях:

«С одной стороны существуют настоящие садисты и их жертвы. Но немало истеричных женщин, которые своими криками, нападками, оскорблениями и выносом мозга часто сами нарываются»

«Не бывает что виноват кто-то один. Мужчины виноваты что додумались поднять руку на женщин, женщины виноваты что не смотрели на тех, с кем связывают жизнь»

«Почему никто не говорит о психологическом насилии в отношении мужчин? Может мужчина бьет женщину потому что она до этого планомерно в течении часа доводила его до этого? Почему никто не говорит что в большинстве случаев насилие над детьми совершают женщины»

А вось камэнтары да гісторыі Насты, якую дзіцёнкам дамагаўся сужыцель маці:

«Да и что тут говорить. мужик есть мужик, самец».

«типичный эбьюзер...
словесей-то нахваталась девочка... ой-ой... такие все мы из себя продвинутые»

Ён не прызнаецца сабе, што па вялікім рахунку яго не цікавяць праблемы жанчын.

Я гартаю фб-старонку аднаго ярага абвінаваўцы мігрантаў, пасты якога ўсплываюць у мяне ў стужцы праз ухвальныя лайкі фрэндаў. Сярод спасылак рознага крэдыту даверу на сэксуальныя злачынствы ўцекачоў у заходняй Эўропе ― аніводнага матэрыялу пра гвалт у Беларусі, адкуль ён паходзіць. Але, натуральна, ён не прызнаецца сабе, што па вялікім рахунку яго не цікавяць праблемы жанчын.

Я згодная з публіцыстам relevantinfo Аркадзем Мазіным, які піша: «Вас не удивляет, что люди, еще вчера с пеной у рта отстаивавшие свое собственное право облапить, погладить, ущипнуть, свистнуть, сально пошутить и даже изнасиловать, если женщина „сама пришла, а потом посмела не дать“, сегодня возмущаются ровно тем же самым в исполнении кельнских иммигрантов? Конечно, они вовсе не осознали внезапно преступность сексуальных домогательств. Для них это лишь повод проявить и рационализировать свой расизм».

Ці здольныя такія людзі выявіць ці распаліць у іншых агрэсію да вялікіх груп людзей, іншых нацый і веравызнаньняў, дзе пацерпяць і кепскія, і добрыя без разбору? — Абсалютна, так. Ці вырашыць гэта праблему гвалту над жанчынамі? — Ніколі, расізм «белых рыцараў» ня цэліць у гэта.

Людзі будуць ратаваць сваё жыцьцё любымі спосабамі і ўцякаць адтуль, дзе іх душаць, туды, дзе спадзяюцца на лепшае.

Сучасны сьвет — маленькі і мабільны. Людзі будуць ратаваць сваё жыцьцё любымі спосабамі і ўцякаць адтуль, дзе іх душаць, туды, дзе спадзяюцца на лепшае. Рана ці позна нам усім давядзецца сутыкнуцца і жыць побач з тымі, каго мы бачым Іншымі. Гэта непазьбежна. І ксэнафобія, варожасьць да груп людзей агулам, ня вырашыць аніводнай праблемы гэтага суіснаваньня, а прывесьці да міжэтнічных войнаў можа лёгка, дапамагчы таталітарным дзяржавам яшчэ больш закруціць гайкі для сваіх грамадзян — таксама.

«Многие россияне <...> мирятся с диктатурой, всесилием силовиков, полицейщиной, поскольку убеждены, что все это защищает их от враждебных «других»: неких условных внутренних и внешних «чурок». В зависимости от ситуации главными «чурками» в сознании общества становятся представители различных иностранных государств, национальных и сексуальных меньшинств?»піша былы масквіч Ігар Эйдман, які зараз жыве ў Нямеччыне.

Больш-менш шчасным краінам, якія недастаткова зважалі на сур’ёзныя праблемы з правамі чалавека і канфлікты ў сацыяльна адсталых рэгіёнах, давядзецца вырашаць іх перанесенымі на свае тэрыторыі.

Што сапраўды можа дапамагчы? Лепшая праца легальных інстытутаў: міграцыйных цэнтраў, паліцыі, адукацыйных цэнтраў, мэдыяў — гэта запатрабуе грошай зь бюджэту. Сьвет сузалежны. Больш-менш шчасным краінам, якія недастаткова зважалі на сур’ёзныя праблемы з правамі чалавека і канфлікты ў сацыяльна адсталых рэгіёнах, давядзецца вырашаць іх перанесенымі на свае тэрыторыі.

Для пачатку пільна патрэбная адукацыя, у такой форме, напрыклад, як гэта робіць сямідзесяцічатырохгадовы хімік Магдзі Гахары, які пераехаў у Мюнхен з Эгіпту паўстагодзьдзя таму. Цяперашні пэнсіянэр адкрыў адукацыйны курс па правілах жыцьця ў эўрапейскай краіне для ўцекачоў, дзе фактычна дае базавыя веды пра правы чалавека.

Шчыра кажучы, я думаю, што многім жыхарам і жыхаркам Беларусі самім не зашкодзіла б прайсьці такі курс.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG