Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Oxfam: 1% найбагацейшых валодае паловай багацьцяў сьвету


Дабрабыт 1% самых багатых людзей на Зямлі — агулам каля 73 мільёнаў чалавек — зраўняўся з дабрабытам усяго астатняга чалавецтва разам узятага.

Пра гэта паведаміла брытанская дабрачынная арганізацыя Oxfam.

Разрыў паміж самымі багатымі і самымі беднымі расьце. У 2010 годзе 388 найбагацейшых людзей зраўняліся па дабрабыту з 50% усяго насельніцтва. Цяпер жа Oxfam падлічыла, што найбагацейшыя 62 асобы валодаюць такой самай колькасьцю актываў, як уся найбяднейшая палова насельніцтва плянэты.

Для свайго разьліку арганізацыя Oxfam скарыстала дадзеныя аднаго з найбуйнейшых сусьветных банкаў Credit Suisse за кастрычнік 2015.

Паводле мэтадалёгіі гэтага разьліку у 10% найбагацейшых людзей сьвету ўваходзяць людзі, якія валодаюць актывамі на суму каля 69 тысяч даляраў, а актывы на суму 760 тысяч долараў дазваляюць іх ўладальніку апынуцца ў 1% найбагацейшых людзей плянэты.

Арганізацыя Oxfam спрабуе прыцягнуць увагу да штораз большай няроўнасьці ў сьвеце напярэдадні Сусьветнага эканамічнага форуму ў швэйцарскім Давосе, на якім штогод зьбіраюцца самыя ўплывовыя людзі сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG