Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі самалёт са 100 тонамі бомбаў пацярпеў аварыю ў Саудаўскай Арабіі? «Трансавіяэкспарт» абвяргае


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра аварыю беларускага Boeing 747 з бомбамі для Емэна паведаміў The Aviation Herald. Пацьверджаньняў няма. Беларуская авіякампанія сьцьвярджае, што гэта не адпавядае рэчаіснасьці.

Сайт The Aviation Herald, які зьбірае інфармацыю пра авіяцыйныя аварыі, паведаміў пра няўдалую пасадку самалёта Boeing 747-200 беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт». Згодна з сайтам, гэта адбылося 26 сьнежня 2015 году.

Падчас пасадкі рэйс AL-9703 зь Менску на авіябазу ў Хаміс-Мушайце (King Khaled Air Base Airport, Саудаўская Арабія), піша The Aviation Herald, ударыўся рухавіком аб узьлётную паласу. Абышлося без пацярпелых, але рухавік для рамонту непрыдатны. Потым, згодна з сайтам, Boeing вылецеў у Менск на трох цэлых рухавіках і пасьпяхова прызямліўся ў беларускай сталіцы 6 студзеня.

Самалёт, дадае выданьне, вёз 100 тон бомбаў, прызначаных для выкарыстаньня ў ваенным канфлікце ў Емэне. Пілёт самалёта, па зьвестках The Aviation Herald, ня меў лётнай практыкі 7 месяцаў.

Выданьне даслала запыты Нацыянальнай радзе па бясьпецы на транспарце ЗША (NTSB), кампаніі Boeing і беларускаму боку, але пацьверджаньняў не атрымала. NTSB паведаміла, што не атрымлівала зьвестак пра такія падзеі. У адкрытых крыніцах інфармацыі пра палёты AL-9703 у гэты час няма.

Зьвесткі пра аварыю непраўдзівыя па ніводным з пунктаў, запэўніў Свабоду намесьнік дырэктара «Трансавіяэкспарту» Арцём Сікорскі:

Гэта канкурэнтная такая нейкая барацьба, каб нас выштурхнуць з гэтага рынку, нічога болей.

«Гэта зусім не адпавядае рэчаіснасьці. Самалёт цяпер знаходзіцца ў Турэччыне, у Анкары. Нічога такога зь ім не адбывалася. 26 сьнежня самалёт, пра які вядзецца гаворка, такі рэйс не выконваў, у гэты час знаходзіўся ў зусім іншым месцы на іншым рэйсе. Гэта пераблытаў нехта зь нейкім самалётам, спрабуе прыцягнуць кампанію „Трансавіяэкспарт“.

Гэта канкурэнтная такая нейкая барацьба, каб нас выштурхнуць з гэтага рынку, нічога болей. Любыя перавозкі — камэрцыйная таямніца, але гэтая інфармацыя [пра груз бомбаў. — РС] таксама не адпавядае рэчаіснасьці, гэта канкрэтная выдумка. І мы ведаем кампанію, якая гэтую „качку“ прадставіла».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG