Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька праводзіць акцыю салідарнасьці з прадпрымальнікамі на плошчы Незалежнасьці


На акцыю прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, міліцыя іх пакуль не разганяе, але складае пратаколы на ініцыятараў пікету.

Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька склікаў людзей на менскую плошчу Незалежнасьці на акцыю салідарнасьці з прадпрымальнікамі.

«Сёньня мы праводзім акцыю салідарнасьці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Але на самой справе гэта акцыя салідарнасьці са спажыўцамі, якія прыходзяць на рынак», — тлумачыў Лябедзька і прасіў міліцыю прыбраць «пазаштатнага супрацоўніка», які замінаў акцыі.

На плошчы сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Пакуль міліцыя іх не разганяе, адно цікавіцца прычынамі збору, складае пратаколы на арганізатараў пікету. На акцыі лунае прынамсі адзін бел-чырвона-белы сьцяг.

Беларускія прадпрымальнікі не выходзяць на працу ад пачатку году, пустуюць рынкі і гандлёвыя цэнтры. Як сьцьвярджаюць самі ІП, указ № 222 і іншыя ўказы і законы не даюць ім працаваць легальна. Улады збольшага ігнаруюць пратэсты прадпрымальнікаў, Лукашэнка заяўляў, што для прадпрымальнікаў «скончыліся мядовыя гады».

Самі прадпрымальнікі не сьпяшаюцца выходзіць на Плошчу, яны спадзяюцца вызначыць далейшыя дзеяньні на сваім наступным форуме — 25 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG