Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская дэлегацыя адмовілася ад удзелу ў зімовай сэсіі ПАРЭ


Паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры, архіўнае фота 2008 году, ©Shutterstock
Паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры, архіўнае фота 2008 году, ©Shutterstock

Дэлегацыя расейскага парлямэнту была пазбаўленая права голасу ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы увесну 2014 году пасьля анэксіі Расеяй Крыму.

Расейская дэлегацыя не паедзе ў Страсбур на зімовую сэсію Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, бо няма гарантыяў, што ёй вернуць паўнамоцтвы. Пра гэта распавялі агенцтву РБК чатыры суразмоўцы ў Дзярждуме і Савеце Фэдэрацыі Расеі.

Рашэньне аб няўдзеле было прынятае кіраўнікамі абедзьвюх палат расейскага парлямэнту пры падтрымцы ўсіх фракцыяў. У той жа час, разглядаецца варыянт, што калі 25 студзеня асамблея верне Расеі паўнамоцтвы, то частка дэлегацыі ўсё ж зьявіцца ў Страсбуры ў гэтую сэсію, адзначае крыніца.

Дэлегацыя расейскага парлямэнта была пазбаўленая права голасу і дзейнасьці ў кіроўных органах ПАРЭ увесну 2014 году пасьля анэксіі Расеяй Крыму. За ёй было захавана права прысутнічаць на пасяджэньнях асамблеі, выступаць на іх і працаваць у камітэтах. У студзені 2015 году расейская дэлегацыя пакінула Страсбур пасьля таго, як санкцыі былі прадоўжаныя. Усе наступныя тры сэсіі Расеяй былі праігнараваныя.

Беларусь — адзіная краіна Эўропы, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы, яе заяўка на сяброўства замарожаная з-за парушэньня правоў чалавека, падзелу ўладаў і прынцыпаў свабодных выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG