Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі прайшла акцыя «Не Газпраму!»


Канцэрт пад лёзунгам «Не Газпраму» ў Тбілісі
Канцэрт пад лёзунгам «Не Газпраму» ў Тбілісі

Пратэстоўцы выступаюць супраць плянаў уладаў пачаць экспарт дадатковага газу з Расеі, бо асьцерагаюцца, што супрацоўніцтва з «Газпрамам» пазбавіць Грузію энэрганезалежнасьці.

Пра гэта паведамляе служба навінаў «Голасу Амэрыкі».

На працягу тыдня акцыі праходзілі ў розных месцах у Тбілісі, у тым ліку — ля рэзыдэнцыі экс-прэм’ера Грузіі мільярдэра Бідзіна Іванішвілі, які, як сьцьвярджае апазыцыйная партыя экс-прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі, да гэтага часу зьяўляецца акцыянэрам «Газпраму» і валодае 1 % акцыяў гэтай расейскай кампаніі. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма, а сам Іванішвілі раней заяўляў, што пасьля прыходу ў палітыку ён прадаў усе свае актывы ў Расеі.

Грузінская апазыцыя сьцьвярджае, што нягледзячы на добраахвотны сыход з пасады два гады таму, Іванішвілі працягвае кіраваць краінай «з-за кулісаў» і што ўлады вядуць перамовы з «Газпрамам» якраз таму, што ў гэтым зацікаўлены Іванішвілі.

16 студзеня перад домам ураду Грузіі васямнаццаць няўрадавых і мэдыя- арганізацыяў зладзілі канцэрт пад лёзунгам «Не Газпраму» — самую буйную з сэрыі пратэстных акцыяў. Гэтыя арганізацыі яшчэ мінулай восеньню аб’ядналіся для вядзеньня кампаніі «Абарані Свабоду», якая створаная ў процівагу «агрэсіўнай расейскай прапагандзе», накіраванай, як яны сьцьвярджаюць, супраць укараненьня ў Грузіі заходніх каштоўнасьцяў.

Апанэнты ўладаў прыводзяць шэраг аргумэнтаў супраць таго, каб Грузія пачала закупляць газ у Расеі. Яны нагадваюць, што Масква неаднаразова выкарыстоўвала газ «як сродак палітычнага шантажу», у тым ліку ў дачыненьні да Грузіі, калі ў 2006 годзе пакінула яе без прыроднага газу на фоне палітычнага абвастрэньня паміж краінамі.

З 2007 году Тбілісі спыніў закупкі расейскага газу, замяніўшы яго на 90 працэнтаў на прыродны газ, які пастаўляецца азэрбайджанскай дзяржкампаніяй «Сокар». У той жа час Грузія атрымлівае 10 % ад агульнага аб’ёму расейскага газу, які пастаўляецца ў Армэнію ў якасьці аплаты транзыту. Згодна з інфармацыяй «Газпрама», у 2014 годзе кампанія паставіла ў Грузію 0,3 мільярда кубамэтраў газу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG