Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі Францішак трэцім сярод кіраўнікоў Ватыкана наведаў сынагогу ў Рыме


Папа рымскі Францішак

Папа рымскі Францішак

Папа рымскі Францішак у нядзелю, 17 студзеня, наведаў Вялікую сынагогу ў Рыме. Галоўны рабін італьянскай сталіцы Рыкарда ды Сэньі назваў гэты крок знакам таго, што паляпшэньне адносінаў паміж каталіцызмам і юдаізмам працягваецца. Францішак стаў трэцім папам за ўсю гісторыю адносінаў паміж каталікамі і юдэямі, які пабываў у сынагозе.

Акрамя таго, Францішак у нядзелю зьвярнуўся да некалькіх тысяч мігрантаў, якія сабраліся на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. Ён назваў перасяленцаў «носьбітамі гісторыі, культуры і важных каштоўнасьцяў» і заклікаў не губляць надзею. Людзі, якія сабраліся на плошчы, размахвалі сьцягамі сваіх краінаў.

Аб пацяпленьні адносінаў паміж прадстаўнікамі двух рэлігіяў каталіцызму і юдаізму загаварылі ў 1986 годзе, калі Вялікую сынагогу ў Рыме наведаў папа Ян Павел II. Ён стаў першым у гісторыі кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы, пераступіўшы парог юдэйскага храма. У 2010 годзе галоўную рымскую сынагогу наведаў папа Бэнэдыкт XVI.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG