Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аэрапорт аднаго пілёта на Байкале (фотагалерея)


86-гадовы Уладзімір Інакенцьевіч Пракоп'еў ўжо больш за дваццаць гадоў — адзіны супрацоўнік аэрапорта «Хужыр», размешчанага на высьпе Альхон на Байкале. У часы СССР аэрапорт абслугоўваў 3-4 рэгулярных рэйсы на дзень.

Колькі захавалася з тых 36 малых аэрадромаў вакол Іркуцка, ніхто не лічыў. Магчыма, «Хужыр» — апошні.

Наглядчык разумее, што пасьля дваццаці гадоў прастою аэрапорт можа ніколі і не адкрыцца зноў, але ўсё роўна спадзяецца на лепшае.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ >>

Раней Пракоп'еў быў пілётам, а пасьля выхаду на пэнсію стаў «дырэктарам» аэрапорта «Хужыр». Рэгулярныя рэйсы ў «Хужыр» спыніліся ў сярэдзіне 90-х гадоў, і з гэтага моманту «дырэктар» стаў простым начным вартаўніком.

Галоўны будынак аэрапорта «Хужыр» шмат гадоў не ведаў рамонту. Але радыёапаратура аэрапорта «Хужыр» намаганьнямі Пракоп'ева падтрымліваецца ў ідэальным стане.

Фатограф Пётар Шаламоўскі кажа, што такая адданасьць працы характэрная для многіх, хто вырас у часы СССР. «Ён ганарыцца сваёй працай, і яго самая вялікая мара — каб аднойчы аэрапорт зноў пачаў працаваць», — апісвае Шаламоўскі старога-наглядчыка.

Нягледзячы на тое, што афіцыйна аэрапорт зачынены, у госьці да Ўладзіміра Пракоп'ева і яго жонкі Геральды рэгулярна прылятаюць сябры.

Цяпер Пракоп'еў атрымлівае 6000 рублёў (каля 80 даляраў) у месяц, але баіцца, што выплаты могуць спыніцца: «Мне яшчэ пакуль плацяць, але я думаю, што хутка гэта прыкрыюць. Што буду рабіць тады? Усё роўна застануся тут. Куды ехаць? Мне ўжо 86-ы год...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG