Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі прадпрымальнік абвясьціў галадоўку, улады ігнаруюць


45-гадовы Анар Іваноў хоча атрымаць ва ўласнасьць памяшканьне, якое ён арандуе. Гарадзкія ўлады адмаўляюцца.

Паводле Анара Іванова, галадоўку ён распачаў 14 студзеня. П'е выключна ваду, страціў 5 кг вагі. За гэты час прадстаўнікі ўладаў не праявілі да ягонай акцыі аніякай увагі.

Хоць пра галадоўку спавяшчае вялікі транспарант над уваходам у краму "Ліза" на праспэкце Будаўнікоў. Спыняюцца толькі мінакі.

Цікаўным Анар Іваноў тлумачыць прычыны свайго ўчынку: ён незадаволены тым, што 2 мільёны рублёў, якія ён плаціць за арэнду, ідуць невядома на якія мэты.

Цяпер ён хоча абсталяваць на месцы крамы цырульню. І атрымаць ва ўласнасьць памяшканьне, у рамонт якога ўклаў немалыя грошы. Паводле ягонага меркаваньня, ён мае права стаць уласьнікам згодна з Дырэктывай №4 — як асоба, якая арандавала памяшканьне працяглы час. Прадпрымальнік кажа, што згодны заплаціць за яго ў растэрміноўку або іншыя прымальныя ўмовы.

Хоча пачувацца гаспадаром, бо ЖРЭА Першамайскага раёну ў любы момант можа павялічыць суму арэнды, а гэта падарве і без таго ня надта моцны бізнес. Галадаваць прадпрымальнік зьбіраецца да вырашэньня гарадзкімі ўладамі ягонай праблемы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG