Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ўзнагародзіў «кібаргаў», якія загінулі пры абароне Данецкага аэрапорта


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сустрэўся ў суботу з сем’ямі вайскоўцаў, якія загінулі ў апошнія дні абароны новага тэрмінала Данецкага міжнароднага аэрапорта і да нядаўняга часу лічыліся зьніклымі бяз вестак і ўручыў ім дзяржаўныя ўзнагароды.

«У народнай памяці абаронцы аэрапорта былі і назаўжды застануцца знакамітымі «кібаргамі» — бясстрашнымі і непераможнымі ўкраінскі ваярамі, якія прадэманстравалі ўсім свабодалюбівы, ахвярны і непакорны ўкраінскі дух і сталі сымбалем для ўсёй краіны, прыкладам для перайманьня для ўсіх вайскоўцаў, — гаворыцца ў паведамленьні на сайце прэзыдэнта па выніках сустрэчы.

Парашэнка падзякаваў ад імя ўкраінскага народу сем’ям за подзьвіг іх загінулых сыноў, бацькоў і мужчын.

Баявыя дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны працягваюцца з красавіка 2014 году. За гэты час, па дадзеных ААН, там загінулі больш за 9000 чалавек.

Фільм "Аэрапорт" карэспандэнткі "Настоящего времени" Шахіды Тулаганавай.

XS
SM
MD
LG