Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 студзеня: дзень народзінаў Антона Луцкевіча


Вільня, могілкі "Белыя Росы", Пахаваньне Антона і Івана Луцкевічаў
Вільня, могілкі "Белыя Росы", Пахаваньне Антона і Івана Луцкевічаў

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (Менск, в. Азярцо) праводзіць «Шчодрык». Сярод іншага — майстар-кляса па вырабу папяровых ялінкавых цацак па ўзору арыгіналаў XIX стагодзьдзя! Пачатак а 13-ай.

Віцебск — Арт-Прастора (вул. Талстога,7) запрашае на паэтычна-музычную вечарыну Aortha& Goron. Пачатак а 18-ай.

У гісторыі:

1979 — Усесаюзны перапіс. У Беларусі налічылі 9 560 000 чалавек.

2010 — першы тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, у выніку якіх перамог Віктар Януковіч.

У гэты дзень нарадзіліся:

1732 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскi, апошні кароль Рэчы Паспалітай.

1884 — Антон Луцкевіч, грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст. Быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

1904 — беларускі дзіцячы пісьменьнік Алесь Якімовіч.

1917 — беларускі мастак Антон Бархаткоў, майстар у галіне лірычнага пэйзажу, партрэта і тэматычнай карціны.

1964 — беларускі пісьменьнік Андрэй Федарэнка, ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Чытачы і крытыка адзначылі ягоныя раманы «Мяжа», «Рэвізія», аповесьць «Вёска» і гістарычны твор пра Слуцкае паўстаньне «Нічые». Як піша крытык Ганна Кісьліцына, «такога канцэнтрату нацыянальнай ідэі, як у кнізе „Нічые“ Федарэнкі, я не адчувала нават у спрэсаваным паветры памяшканьня БНФ».

У гэты дзень памерлі:

2004 — Чэслаў Немэн, польскі музыка, народжаны ў Беларусі.

Цытата на памяць:

Расейская літаратура падмазвае румянамі шчокі і робіць плястычныя апэрацыі, а беларуская па-маладому квітнее. У яе столькі дыялектаў, столькі магчымасьцяў, такія квяцістыя мэтафары! Ёй ёсьць адкуль чэрпаць і браць. Увогуле, як паглядзець, малыя літаратуры цяпер на ўздыме, і за імі будучыня.

Андрэй Федарэнка ў інтэрвію Радыё Свабода

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG