Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчына ўпершыню ўзначаліць дзяржаву, у якой гавораць па-кітайску


Прэзыдэнткай Тайваня стане жанчына, прадстаўніца апазыцыі Цай Інвэнь.

Прэзыдэнткай Тайваня ўпершыню стане жанчына. Прадстаўніца апазыцыйнай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі Цай Інвэнь атрымала перамогу на выбарах кіраўніка мясцовай адміністрацыі і заканадаўчага сходу.

Цай Інвэнь ўпершыню стане кіраўніцай дзяржавы ў кітайскамоўным сьвеце.

Кіруючая цяпер на Тайвані партыя Гаміньдан, якая займае прапэкінскія пазыцыі, прызнала сваю паразу. Па выніках падліку паловы галасоў, апазыцыйная Дэмакратычная прагрэсіўная партыя набірае больш за 60 адсоткаў.

XS
SM
MD
LG