Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кангрэс расейскай інтэлігенцыі заклікаў да адстаўкі кіраўніка Чачні


Група расейскіх праваабаронцаў і дзеячаў мастацтва праводзіць збор подпісаў з патрабаваньнем неадкладнага зьняцьця з пасады кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Адпаведную заяву апублікавалі на сайце Кангрэсу расейскай інтэлігенцыі.

Яго аўтары крытыкавалі заклік Кадырава ставіцца да «прадстаўнікоў так званай пазасыстэмнай апазыцыі як да ворагаў народа, як да здраднікаў» і судзіць гэтых людзей за іх падрыўную дзейнасьць. Праваабаронцы заяўляюць, што «факт пагрозаў з боку кіраўніка выканаўчай улады суб’екта фэдэрацыі на адрас часткі грамадзянскай супольнасьці Расеі недапушчальны ня толькі ў маральных, але і ў прававых адносінах».

У дакумэнце адзначаецца, што «абвінавачваньне ў здрадзе і падрыўной дзейнасьці толькі за ўдзел у мірнай грамадзка-палітычнай актыўнасьці носіць характар наўпроставай пагрозы».

«Рамзан Кадыраў ужо неаднаразова дэманстраваў поўнае грэбаваньне законамі Расейскай Фэдэрацыі. У Чачні, якую ён узначальвае, караецца любая, нават цалкам ўмераная крытыка, прычым караецца ня толькі маральным ціскам, але і наўпроставым фізычным гвалтам», — гаворыцца ў заяве Кангрэсу інтэлігенцыі.

Зь ініцыятывай выступілі праваабаронцы Людміла Аляксеева, Валерый Баршчоў, Юры Ўдовін, Святлана Ганушкіна, Ігар Каляпін, Леў Панамароў, рэжысэр Уладзімер Мірзоеў і пісьменьніца Людміла Ўліцкая.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG