Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна афіцыйна спыняе таваразварот з Крымам


Забарона гандлю з Крымам не распаўсюджваецца на электраэнэргію і шэраг сацыяльна значных прадуктаў харчаваньня.

Украіна з 17 студзеня афіцыйна спыняе таваразварот з анэксаваным Расеяй Крымам. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Кабінэта міністраў краіны ад 16 сьнежня 2015 году, якая ўступае ў сілу ў нядзелю.

Згодна з дакумэнтам, любая асоба можа перавозіць тавары, аднак іх эквівалент не павінен перавышаць 10 тысяч грыўняў і сумарны вага не можа перавышаць 50 кіляграмаў на аднаго чалавека.

У дакумэнце таксама улічаны выключэньні, у прыватнасьці, завоз гуманітарнай дапамогі, якая аказваецца міжнароднымі гуманітарнымі арганізацыямі.

Забарона гандлю з Крымам не распаўсюджваецца на электраэнэргію і шэраг сацыяльна значных прадуктаў харчаваньня, паведамляе «Украінская праўда».

XS
SM
MD
LG