Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка: Прэдпрынімацелі — патэнцыяльныя прэдацелі


Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра ролю і паводзіны індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі.

Саўка:

Грышка, што-та я стаў неўнімацельный,
А шта там у прэдпрынімацелей?
Што, ўсё бунтуюць апяць, как всягда?
Такая жэ, как і ўсягда, ерунда?

Грышка:

Не, Саўка, ня хочуць яны бунтаваць,
а просяць. каб дапамаглі гандляваць.
Каб прэзыдэнт (Ён жа цар, ён жа Бог)
Шмоткі рэалізаваць дапамог.

Саўка:

Прэдпрынімацелі і камярсанты -
Эта, пракцічэскі, ўсе спекулянты.
Іх пры Саюзе даўно б пасадзілі,
А тут, вунь, ходзяць, як па Пікадзілі.

Грышка:

Яны ж, твае, Савелій, сёстры і браты.
Таксама прэзыдэнта любяць, як і ты.
Хоць і камэрсанты, але патрыёты!
Я не зразумеў, разыйшоўся чаго ты?

Саўка:

Я вот, к прымеру, раблю ў ЖКХ.
І доля мая, ты павер, нелягка.
А тут он паехаў: зрраствуй, Масква!
За дзесяць купіў, а прадаў за паўста.

Прэдпрынімацелі, прэдпрынімацелі -
Усе аны патэнцыяльныя прэдацелі.
Прэдпрынімацелі, прэдпрынімацелі,
Пасадзіць іх всех к чортавай мацеры!

Глядзіце відэа на Youtube

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG