Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь дапаможа Эквадору з авіяцыяй і бульбай


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем зьбіраюць ураджай бульбы ў Драздах

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем зьбіраюць ураджай бульбы ў Драздах

Прадстаўнікі Беларусі і Эквадору абмеркавалі арганізацыю сумеснага прадпрыемства па выпуску бесьпілётных авіяцыйных комплексаў.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіям (ДКНТ) Беларусі.

Згаданы праект абмяркоўвалі намесьнік старшыні ДКНТ Пётар Балтруковіч і амбасадар Эквадору ў Беларусі Карлас Ларэа Давіла.

Яшчэ адна сфэра сумеснай працы — аграрны сэктар. Беларускія навукоўцы прапануюць некалькі сартоў бульбы беларускай сэлекцыі, якія можна вырошчваць на тэрыторыі Эквадору, як для ежы, так і для атрыманьня крухмалу.

«Эквадор — адна з краінаў Лацінскай Амэрыкі, адносіны зь якой у нас разьвіваюцца найбольш хутка і маюць рознабаковы характар — сказаў Свабодзе прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык. — У траўні 2014 году ў Эквадоры пачала працаваць амбасада Беларусі. Эквадор таксама мае сваю амбасаду ў нашай краіне. Эквадорскі ўрад увёў для грамадзянаў Беларусі бязьвізавы рэжым для кароткатэрміновых паездак».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG