Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр на БВФБ перайшоў парог у 20 тысяч рублёў


Сёньня на адкрыцьці таргоў Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША ўпершыню перасягнуў адзнаку ў 20 тысяч рублёў.

Таргі на БВФБ у суботу пачаліся з далейшага падзеньня нацыянальнай валюты. А палове 11-й раніцы курс даляра пераадолеў адзнаку ў 20 тысяч рублёў і склаў 20.123 рублі. А эўра ўшчыльную наблізіўся да адзнакі ў 22 тысячы — 21 981. І толькі расейскі рубель, патаньнеў да 258,93.

У параўнаньні з таргамі ў пятніцу даляр ужо падаражэў на 259 рублёў, эўра — на 372.

Нацбанк абвясьціў наступныя афіцыйныя курсы валют на суботу 16 студзеня — даляр — 19864, эўра — 21609, расейскі рубель — 259,75 беларускіх рублёў. А курс на 17 студзеня стане вядомы пасьля заканчэньня таргоў на БВФБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG