Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фондавыя індэксы ЗША апусьціліся да мінімуму за 15 месяцаў


Падчас таргоў у пятніцу, 15 студзеня, амэрыканскія фондавыя індэксы Standard & Poor 500, Dow Jones Industrial Average і NASDAQ апусьціліся да мінімальных значэньняў больш чым за год. Пра гэта сьведчаць дадзеныя таргоў.

Зьніжэньне адбываецца на тле таго, што нафта таньнее, а таксама з-за падзеньня кітайскага рынку.

Па словах аналітыкаў, меркаваньні якіх прыводзіць агенцтва Bloomberg, галоўным чынам на падзеньне амэрыканскіх індэксаў уплывае нявызначанасьць, якая склалася ва ўсясьветнай эканоміцы.

«Усё больш нявызначанасьці ў Кітаі, усё больш нявызначанасьці з ФРС [Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША], а таксама нявызначанасьць у тым, калі нафтавыя каціроўкі дасягнулі мінімуму. Рынкі ненавідзяць нявызначанасьць», — сьцьвярджае Куінсі Kросбі, рынкавы аналітык з Prudential Financial Inc.

XS
SM
MD
LG