Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына адмовіла ў візе расейскаму міністру


Нямеччына адмовіла ў выдачы ўязной візы міністру сельскай гаспадаркі РФ Аляксандру Ткачову з-за яго ўключэнmня ў санкцыйны сьпіс ЭЗ. У сувязі з гэтым Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ палічыла немагчымым удзел расейскай афіцыйнай дэлегацыі ў аграрнай выставе «Зялёны тыдзень» у Бэрліне.

Адмова ў візе аўтаматычна зрабіла немагчымым удзел у форуме расейскай дэлегацыі, гаворыцца ў заяве. У ёй адзначаецца, што ў кулюарах выставы былі заплянаваныя міжнародныя шматбаковыя мерапрыемствы міністэрскага ўзроўню, уключаючы глябальны аграрны форум і сустрэчу міністраў сельскай гаспадаркі шырокага складу.

У сьнежні Эўрапейскі Зьвяз працягнуў эканамічныя санкцыі супраць Расеі на шэсьць месяцаў — да канца ліпеня 2016 года. Гэта рашэньне матываванае адсутнасьцю істотнага прагрэсу ў выкананьні Расеяй усіх умоваў Менскіх пагадненьняў аб мірным урэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, у якім — як лічыць ЭЗ — Масква актыўна падтрымлівае сэпаратыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG