Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкія курды зьвярнуліся па дапамогу да Вашынгтону ў барацьбе з «Ісламскай дзяржавай»


Кіраўніцтва аўтаномнага курдзкага рэгіёну Іраку заклікала ЗША аказаць дапамогу ў пераадоленьні бюджэтнага крызісу, выкліканага барацьбой з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава», вымушаным перамяшчэньнем тысячаў людзей у выніку войнаў у Іраку і Сырыі і рэзкім падзеньнем коштаў на нафту.

Кіраўнік дэпартамэнту па міжнародных адносінах ураду Курдыстану Фалах Мустафа Бакір, які знаходзіцца з візытам у Злучаных Штатах, заявіў, што без падтрымкі ЗША і іх саюзьнікаў курдзкім узброеным фармаваньням цяжка весьці барацьбу з баевікамі «Ісламскай дзяржавы».

Паводле Бакіра, ён заклікаў Пэнтагон аказаць дапамогу ў пакрыцьці выдаткаў курдзкіх байцоў.

Ён таксама выказаў надзею, што Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў або агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці USAID перададуць курдзкаму ўраду сродкі для аказаньня дапамогі 1,8 мільёнам чалавек, якія пакінулі свае дамы з-за ваенных дзеяньняў у рэгіёне.

XS
SM
MD
LG