Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька, Губарэвіч і Рымашэўскі правялі ў Жодзіне акцыю салідарнасьці з прадпрымальнікамі


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі правялі 15 студзеня ў цэнтры Жодзіна акцыю салідарнасьці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі трымалі ў руках плякаты «Я — ІП», раздавалі інфармацыйныя матэрыялы.

Акцыя цягнулася каля 20 хвілін.

«Усё прайшло спакойна. Мы не інфармавалі нікога пра паездку загадзя, таму ніхто за намі зь сілавых структур нават не назіраў», — распавёў БелаПАН Лябедзька.

Палітыкі таксама наведалі мясцовы рынак. «Можам канстатаваць, што 95% ІП у Жодзіне не працуюць, налічылі толькі тры адкрытыя шапікі. Пагутарылі з адміністрацыяй рынку. У 2015 годзе, калі я два разы быў на рынку, яны не ішлі ні на якія кантакты. Цяпер яны вельмі адкрытыя, усё разумеюць», — сказаў Лябедзька.

Акрамя таго, палітыкі наведалі гарвыканкам і ў аддзеле зваротаў грамадзян зарэгістравалі прапанову аб правядзеньні круглага стала па праблемах карупцыі ў рэгіёне.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Лябедзька заклікае 18 студзеня прыйсьці на акцыю салідарнасьці з ІП у цэнтры Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG