Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане вайскоўцы ўжылі вадамёты супраць пратэстоўцаў


У горадзе Губа на паўночным усходзе Азэрбайджана каля тысячы мясцовых жыхароў праводзяць акцыю пратэсту супраць росту цэнаў і беспрацоўя.

Пратэстоўцы заявілі, што ў іх няма магчымасьці пагасіць крэдыты і што яны ня могуць атрымаць прызначаную ім сацыяльную дапамогу. Прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі заклікалі прысутных разысьціся і паабяцалі вырашыць іх праблемы. Аднак удзельнікі акцыі адмовіліся выканаць патрабаванне ўладаў і паспрабавалі перакрыць дарогу Губа-Баку.

Губа
Губа

Дысьлякаваныя ў горадзе вайскоўцы ўжылі супраць пратэстоўцаў вадамёты і сьлезацечны газ. У горадзе ўзмоцненыя захады бясьпекі, на дарогах, якія вядуць да Губы, устаноўленыя паліцэйскія пасты, паведамляецца на сайце Радыё Азадлыг.

13 студзеня акцыі пратэсту з сацыяльнымі патрабаваньнямі адбыліся ў некалькіх раёнах Азэрбайджану. Дзясяткі дэманстрантаў былі арыштаваныя, сярод іх тры апазыцыйныя актывісты. Улады абвінавацілі ў арганізацыі акцыяў пратэсту апазыцыйныя партыі Мусават і Партыю Народнага фронту.

Дэвальвацыя азэрбайджанскай валюты ў канцы 2015 года, падзеньне коштаў на нафту прывялі да росту коштаў, ліквідацыі працоўных месцаў у краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG