Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча пашыраць культурнае супрацоўніцтва з Чэхіяй


Валеры Кардзюкоў (зьлева) і Даніэл Герман (справа)

Валеры Кардзюкоў (зьлева) і Даніэл Герман (справа)

Міністар культуры Чэхіі Даніэл Герман сёньня сустрэўся з амбасадарам Беларусі ў Чэхіі Валерыем Кардзюковым, які выказаў зацікаўленасьць у абмеркаваньні магчымасьцяў беларуска-чэскага супрацоўніцтва ў сфэры культуры.

Як паведамляе сайт Міністэрства культуры Чэхіі, падчас сустрэчы было адзначана, што культурныя кантакты паміж дзьвюма краінамі па афіцыйнай лініі і паміж мастакамі па-ранейшаму маюць выпадковы характар і адбываюцца адносна рэдка.

Міністар Герман падкрэсьліў, што сфэра культуры ў Чэхіі цалкам дэцэнтралізаваная, і ў выпадку зацікаўленасьці беларускі бок можа кантактаваць з чэскімі культурнымі ўстановамі наўпрост, без пасярэдніцтва Міністэрства культуры.

«У выпадку зацікаўленасьці ў культурным абмене чэскі бок можа ў першую чаргу рэкамэндаваць установы, якія фінансуюцца нашым міністэрствам, такія як Нацыянальны тэатар, Нацыянальны музэй, Нацыянальная бібліятэка і Нацыянальная галерэя», — сказаў Даніэл Герман.

XS
SM
MD
LG